Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 73 дні.
Якія падзеі адбыліся 19 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 кастрычніка
У 1831 годзе выйшаў указ аб "разборы шляхты".
У 1919 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы.
У 1984 годзе быў створаны Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі "Свята".
У 1996 годзе пачаўся I Усебеларускі народны сход.
Хто нарадзіўся 19 кастрычніка
1890 год: Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік і літаратуразнавец.
1909 год: Міхась Блісцінаў, беларускі сцэнарыст, перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Піліп Пулман і французскі філосаф Анры Бергсон.
19 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць апостала Фамы, які ішоў за Ісусам і быў сведкам яго смерці. Пасля ўваскрашэння Хрыста ён не паверыў іншым апосталам, якія сказалі, што бачылі Настаўніка, і адмовіўся верыць, пакуль сам не ўбачыць Хрыста і не дакранецца да яго ран. Калі вучні Ісуса сабраліся разам з Фамой, ім з`явіўся Гасподзь, які паказаў свае раны і сказаў Фаме ўкласці ў іх палец. Пасля чаго Фама пераканаўся ва ўваскрашэнні. У народзе Фаму атаясамліваюць з недаверлівым чалавекам: пра такога кажуць "Фама няверуючы".
На Фаму частавалі хлебам слабых і хворых: лічылася, што гэта дапаможа ім вылечыцца. У народзе верылі, што Фама дапамагае беражлівым і запаслівым гаспадарам.
Таксама ў вясковых традыцыях імя Фамы цесна звязана з Яромай, пра іх існуе шмат жартоўных вершаў, прыпевак ды выслоўяў.
Калі ў гэты дзень дым слаўся па зямлі, гэта прадвяшчала нянасце, як і чароды крумкачоў. Калі ветра няма, значыць, хутка пахаладае.
Sputnik, 19 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/7/75607
Текущая дата: 22.12.2024