Гэты дзень з`яўляецца семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 291 дзень.
Сёння адзначаецца Дзень Канстытуцыі ў Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі
У 1982 годзе адкрыўся Беларускі музей у Ляймене.
У 1994 годзе была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 15 сакавіка
1781 год: Юзаф Завадскі, віленскі друкар.
1893 год: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік.
1930 год: Жарэс Алфёраў, расійскі фізік, ураджэнец Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Юрый Бондараў і польскі кінарэжысёр і сцэнарыст Ежы Гофман.
15 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Феадота, якогда ў народзе называлі Фядотам.
У гэты дзень звычайна пачынаецца адліга, але холад яшчэ вернецца. Калі ж на Фядота адчуваецца мароз, трава доўга не вырасце.
Сонечны поўдзень прадвяшчае добры ўраджай хлеба.
Сонечны поўдзень прадвяшчае добры ўраджай хлеба.
Вяскоўцы пачынаюць працаваць у гародах, клапаціцца пра пладовыя дрэвы, сеюць насенне.
Sputnik, 15 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/70/68677
Текущая дата: 17.11.2024