Белорусский портал в Казахстане

Беларускія палярнікі павіншавалі беларусак з Днём жанчын



Удзельнікі 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуюць жанчын Нацыянальнай акадэміі навук і ўсёй краіны са Святам вясны.

«Цудоўныя, мілыя жанчыны!

Бабулі, мамы, жонкі, сёстры, дочкі, унучкі, каханыя, уся цудоўная палова Беларусі!

Мужчыны 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі цёпла і душэўна віншуюць вас з самым цудоўным, далікатным і прыгожым святам у годзе — з 8 сакавіка!

Вы — захавальніцы сямейнага агню і стваральніцы ўтульнасці, вы дорыце мужчынам каханне і пяшчоту, клопат і ласку, радасць і цеплыню!

Вы той стымул у жыцці, які натхняе мужчын на подзвігі і здзяйсненні, вы —ўпрыгажэнне нашага жыцця, без вас яно было б чорна-белым сюжэтам!

Жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, кахання і шчасця, спакою і дабрабыту, каб мужчыны кожны дзень сустракалі вас захопленымі ўсмешкамі і праводзілі захопленымі поглядамі!

Няхай вашы вочы не ведаюць смутку, а маршчынкі з’яўляюцца толькі ад смеху, абаянне і прыгажосць будуць Вашымі пастаяннымі спадарожнікамі, а душа будзе напоўнена гармоніяй!

Будзьце шчаслівыя, каханыя і захапляльныя!

Мужчыны 15-й БАЭ:

Аляксей Гайдашоў
Уладзімір Несцяровіч
Аляксандр Абатурын
Алег Пешкаў
Павел Растоў
Сяргей Люты
Уладзіслаў Базылевіч
Мікіта Ізідэраў
Павел Шаблыка
Кірыл Рабычын
Віталь Лукін
Аляксей Барысавец».

21 кастрычніка 2022 года ў НАН Беларусі быў дадзены ўрачысты старт 15-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі. У Антарктыку адправіліся 12 чалавек пад кіраўніцтвам вопытнага палярніка — кіраўніка усіх беларускіх Антарктычных экспедыцый Аляксея Гайдашова. Члены экспедыцыі працягваюць работы па абсталяванні нашай станцыі ў раёне гары «Вячэрняя», праводзяць дзясяткі навуковых даследаванняў і эксперыментаў, выконваюць тысячы навуковых вымярэнняў прыродных параметраў кантынента.

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 7 сакавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/71/68624
Текущая дата: 17.11.2024