Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём міліцыі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу ўсёй гісторыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў верна служылі і служаць народу Беларусі, паспяхова вырашаюць важныя і адказныя задачы па абароне інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад проціпраўных замахаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Высокая адказнасць за лёс Айчыны, вернасць абавязку, рашучасць і прафесіяналізм з`яўляюцца вашымі адметнымі рысамі".

У гэты святочны дзень ушаноўваюць людзей смелых і мужных, якія штодзённа, не зважаючы на час, вядуць нябачны бой са злачыннасцю, забяспечваючы мір і спакой, адзначыў Прэзідэнт.

"Упэўнены, што кожны з вас выбраў гэту прафесію па закліку душы і сэрца і гатовы ў любую хвіліну абараніць грамадскі парадак, законныя правы і інтарэсы грамадзян", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівыя словы ўдзячнасці ён адрасаваў жанчынам у пагонах, а таксама ўсім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у нялёгкай службе, захоўваюць цяпло дамашняга ачага, падзяляюць радасці і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці.

"Дзякую ўсім ветэранам, якія, прысвяціўшы большую частку свайго жыцця барацьбе са злачыннасцю, сёння застаюцца ў страі, дапамагаюць захоўваць лепшыя міліцэйскія традыцыі і выхоўваюць моладзь у духу патрыятызму і высокай грамадзянскасці", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам і ветэранам органаў унутраных спраў, іх родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём міліцыі

Паважаныя таварышы!

Віншую вас са святам - Днём міліцыі.

На працягу ўсёй гісторыі супрацоўнікі органаў унутраных спраў верна служылі і служаць народу Беларусі, паспяхова вырашаюць важныя і адказныя задачы па абароне інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад проціпраўных замахаў.

Высокая адказнасць за лёс Айчыны, вернасць абавязку, рашучасць і прафесіяналізм з`яўляюцца вашымі адметнымі рысамі.

Сёння мы ўшаноўваем людзей смелых і мужных, якія штодзённа, не зважаючы на час, вядуць нябачны бой са злачыннасцю, забяспечваючы мір і спакой.

Упэўнены, што кожны з вас выбраў гэту прафесію па закліку душы і сэрца і гатовы ў любую хвіліну абараніць грамадскі парадак, законныя правы і інтарэсы грамадзян.

Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасую жанчынам у пагонах, а таксама ўсім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у нялёгкай службе, захоўваюць цяпло дамашняга ачага, падзяляюць радасці і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці.

Дзякую ўсім ветэранам, якія, прысвяціўшы большую частку свайго жыцця барацьбе са злачыннасцю, сёння застаюцца ў страі, дапамагаюць захоўваць лепшыя міліцэйскія традыцыі і выхоўваюць моладзь у духу патрыятызму і высокай грамадзянскасці.

Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра.

Аляксандр Лукашэнка.

4 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/71/68655
Текущая дата: 17.11.2024