У сераду, 18 студзеня 2023 года, у кнігарні «Светач» ААТ «Белкніга» а 13-й гадзіне пачнецца прэзентацыя кніг вядомай пісьменніцы Алены Стэльмах, адрасаваных юнаму чытачу.
Размова на прэзентацыі ў кнігарні «Светач», якая месціцца па адрасе: Мінск, праспект Пераможцаў, 11, пойдзе пра новае выданне твораў — зборнік казак «Пашка і сонечны праменьчык». Маляўніча аформленая кніга, мастаком якой выступіла кніжны графік Ліяна Жванія, несумнена, павінна прыцягнуць увагу юных чытачоў. У новай кнізе вядомай пісьменніцы сабраныя казкі разнастайнай тэматыкі: на аснове рэалій сучаснага жыцця, фальклорных матываў, паводле гістарычнага мінулага Айчыны. Але ўсе творы яднае адметны стыль аўтара, што абапіраецца на светапогляд беларусаў, на нацыянальныя каштоўнасці нашага народа. Дарэчы, казка «Дуб і крумкач» уваходзіць у вучэбную праграму па беларускай літаратуры для навучэнцаў IX класа агульнаадукацыйнай школы.
На прэзентацыі ўвазе чытачоў і пакупнікоў будуць прадстаўлены і іншыя кнігі Алены Стэльмах — «Супоўніца Міла», «В гостях у Франциска Скорины». Кожны жадаючы зможа набыць любое са згаданых выданняў і атрымаць аўтограф.
Аўтар: Сяргей Шычко
Звязда, 16 студзеня 2023
Звязда, 16 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/76/68026
Текущая дата: 17.11.2024