Белорусский портал в Казахстане

Уся Беларусь аб`ядналася для дапамогі пажылым людзям



Такое меркаванне выказаў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас наведвання дома-інтэрната для ветэранаў вайны і працы "Світанак" у рамках дабрачыннай акцыі для пажылых людзей "Ад усёй душы".

Паводле слоў віцэ-прэм`ера, мэта праводзімай акцыі - праяўленне клопату аб старэйшым пакаленні, максімальная ўключанасць маладых людзей у аказанне яму дапамогі і падтрымкі.

"Мы бачым, як сёння школьнікі, студэнты прыходзяць да пажылых людзей, дапамагаюць ім у добраўпарадкаванні, захаванні дамашняй утульнасці, арганізуюць культурна-масавыя мерапрыемствы, праяўляючы свае таленты і здольнасці. Для маладых людзей - гэта новы карысны досвед, які дасць магчымасць ім праявіць у жыцці свае лепшыя маральныя якасці. А для пажылых - магчымасць заставацца ў душы маладымі, адчуваць сябе патрэбнымі, дзелячыся сваёй мудрасцю і пражытым з маладым пакаленнем", - сказаў ён.

Практычна кожны шосты беларус пераступіў 65-гадовы рубеж і ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку, адзначыў Ігар Петрышэнка. "Нам вельмі важна, каб большасць з іх захоўвалі сваё актыўнае даўгалецце, перадавалі моладзі свае бясцэнныя веды і досвед", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў віцэ-прэм`ера, менавіта ў такіх установах, як дом-інтэрнат ветэранаў вайны і працы "Світанак", на практыцы відаць вынікі рэалізуемай у краіне да 2030 года нацыянальнай стратэгіі "Актыўнае даўгалецце". Гэта стратэгія прынята для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, а таксама ўстойлівага павышэння якасці іх жыцця. "Мы бачым вынікі гэтай работы", - расказаў намеснік прэм`ер-міністра.

Ігар Петрышэнка таксама наведаў майстэрню дома-інтэрната, дзе пажылыя людзі сваімі рукамі ствараюць вырабы. "Тут відаць эфектыўнасць стратэгіі актыўнага даўгалецця, таму што пажылыя людзі па жаданні развіваюць свае творчыя здольнасці: малююць, робяць лялек і вырабы з дрэва, вяжуць, вышываюць, шыюць", - падкрэсліў ён.

Асноўныя мерапрыемствы з 3 па 14 студзеня - віншаванні пажылых людзей ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, бальніцах сястрынскага догляду, а таксама ў час наведванняў дома.

11 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/78/67888
Текущая дата: 17.11.2024