Белорусский портал в Казахстане

Выступленне артыстаў у адзін з дзён Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск» упершыню будзе праходзіць у суправаджэнні эстрадна-сімфанічнага аркестра



Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», кіраўнік дырэкцыі фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Глеб Лапіцкі.

Галоўныя інтрыгі форуму вырашацца на міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні і аналагічным вакальным і творчым спаборніцтве для юных артыстаў. Фармат правядзення дарослага конкурсу пакуль застаецца без змен: у першы дзень удзельнікі выступаюць у суправаджэнні аркестра, у другі — шоу-балета. Элементамі гэтага праекта дапоўняць і другое вакальнае спаборніцтва.

«У дзіцячым конкурсе мы ўпершыню хочам у адзін з дзён уключыць выступленне у суправаджэнні эстрадна-сімфанічнага аркестра», — растлумачыў дырэктар фестывалю.

Канцэпцыя «Славянскага базару» будзе класічнай. У прапанаваныя сціснутыя тэрміны фестывалю яго плануюць максімальна насыціць. Праграму напоўняць вялікія зборныя гала-канцэрты на сцэне Летняга амфітэатра і іншых лакацыях, тэатральная, лялечная і філарманічная праграмы захаваюцца.

«Летась мы ўпершыню запусцілі моладзевую адасобленую пляцоўку перад канцэртнай залай „Віцебск“ і назвалі яе фестывальны Open Air, — нагадаў Глеб Лапіцкі. — Яна працягне працу і ў гэтым годзе, паколькі зарэкамендавала сябе станоўча. Гэта паказвае, што наш фестываль — не толькі месца сустрэчы больш дарослай публікі, але і форум для моладзі. Мерапрыемствы ў парку „Мазурына“, фестывалі фарбаў Холі, аўтагуку, абавязкова будзе праходзіць фэст вулічнага мастацтва „На сямі вятрах“ — гэта душа нашага форуму, артысты, якімі ствараецца фестывальная атмасфера на ўсіх гарадскіх адкрытых лакацыях».

Звязда, 1 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/79/67774
Текущая дата: 17.11.2024