Беларусь сёння з`яўляецца крэпасцю гістарычнай памяці і міру. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся польскі экс-суддзя, кіраўнік фонду "Польская праўда" Томаш Шміт у час мерапрыемстваў, прысвечаных 81-й гадавіне бітвы пад Ленінам у Горацкім раёне.
Томаш Шміт разам з польскай дэлегацыяй прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу і перапахаванні байцоў Чырвонай Арміі, наведаў польскія ваенныя могілкі і Музей савецка-польскай баявой садружнасці. Паводле яго слоў, бітва пад Ленінам - сімвал братэрства зброі паміж дывізіяй Тадэвуша Касцюшкі і салдатамі Чырвонай Арміі, а таксама народамі Польшчы, Беларусі і Расіі.
"Цяпер у складанай геапалітычнай сітуацыі гэта вельмі важнае месца, і трэба культываваць гэтыя традыцыі, - адзначыў ён. - Беларусь з`яўляецца крэпасцю гістарычнай памяці, яе захаванасці, а таксама крэпасцю міру, таму яна вельмі важна для еўрапейцаў і ўсяго свету. Хацелася, каб больш людзей з іншых краін сюды прыязджалі і цанілі гэта".
Простыя палякі не забываюць гісторыю ваенных гадоў: прыходзяць з кветкамі да месцаў баявой славы і ўшаноўваюць памяць воінаў-вызваліцеляў Польшчы. Гісторыя сям`і Томаша Шміта таксама была звязана з падзеямі Другой сусветнай вайны. "Адзін з маіх сваякоў загінуў у канцэнтрацыйным лагеры, іншаму ўдалося ўцячы пад канец вайны, і ён змог вярнуцца ў Польшчу пасля баявых дзеянняў, - расказаў ён. - На жаль, польскі ўрад робіць усё, каб памяць аб Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне была забыта, у тым ліку па ўсёй краіне ліквідуюцца помнікі".
"Гэта перш за ўсё звязана з палітыкай англасаксонскай, яны робяць усё, каб паміж брацкімі славянскімі народамі не было дружбы, каб яны паміж сабой змагаліся, процістаялі адзін аднаму і былі ворагамі, - лічыць ён. - Такім спосабам яны паказваюць сваё дамінаванне. Каб процістаяць гэтаму, трэба пачынаць з падрастаючага пакалення, і ў Беларусі гэта разумеюць. Трэба ўзаемадзейнічаць з моладдзю, і мы таксама размаўляем з палякамі, падтрымліваем гэтыя ідэі і сэнсы праз хвалі міжнароднай радыёстанцыі "Беларусь". Аднак амерыканцы са свайго боку робяць усё, каб не дапусціць гэтага".
12 кастрычніка 2024, Горацкі раён
БЕЛТА
12 кастрычніка 2024, Горацкі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/8/75513
Текущая дата: 22.12.2024