Будучыя і ўжо дзеючыя мастакі і дызайнеры прадставяць кітайскія ліхтарыкі на выставе «Ззяй» у Віцебску.
Арганізатары праекта агучылі даты правядзення экспазіцыі і крытэрыі адбору работ. Пра гэта паведаміла загадчыца філіялам «Цэнтр нацыянальных культур» цэнтра культуры «Віцебск» Аліса Стуканова.
Выстава кітайскіх ліхтарыкаў пройдзе ў Віцебску з 28 па 29 студзеня і стане часткай вялікага праекта «Навагодні кірмаш», прымеркаванага да святкавання кітайскага Новага года. «Кітайскі Новы год наступіць 22 студзеня і працягнецца 15 дзён, кітайцы вельмі шырока яго адзначаюць. Паколькі ў нас ёсць прадстаўнікі КНР — навучэнцы, якія пражываюць у Віцебску, мы і вырашылі правесці такую інтэграцыю», — адзначыла кіраўнік цэнтра нацыянальных культур.
Прапанаваць сваю работу для экспазіцыі да 22 студзеня змогуць навучэнцы мастацкіх гурткоў, школ мастацтва, ВНУ, а таксама прафесіяналы ў сферы дэкору, дызайну. «Калі хтосьці з жыхароў Віцебска захоча прыняць удзел у выставе і прынесці свае працы, мы адкрытыя для ўсіх, — патлумачыла Аліса Стуканава. — Тэхніка выканання можа быць любая, як і абраны матэрыял для кітайскага ліхтарыка. Галоўнае — захаваць тэматыку і цэласнасць прадмета, выканаць памеры — працы могуць быць максімум 50 на 100 см».
Усе работы размесцяцца ў холе канцэртнай залы «Віцебск» і будуць даступныя любому жадаючаму. Па словах арганізатараў праекта, там жа будзе арганізавана шоу-праграма з кітайскім цмокам, удзелам кітайскіх выканаўцаў. Жыхары і госці абласнога цэнтра змогуць пакаштаваць сапраўдных кітайскіх пельменяў (сімвала дабрабыту і дастатку), якімі святкуюць Новы год паўночныя народы Паднябеснай, і загадаць жаданні.
«У нас ужо была практыка правядзення падобнай выставы падчас Дзён індыйскай культуры ў Віцебску, у студзені гэтага года. Была арганізавана экспазіцыя, дзе аўтары прадстаўлялі свае працы, выяўленчую творчасць. Удзельнікі малявалі Індыю такой, якой яны яе бачаць. Ну, а ў пачатку 2023 года мы вырашылі, паколькі святкуем кітайскі Новы год, даць творчае заданне, грунтуючыся на кітайскіх ліхтарыках, таму як гэта неад’емны атрыбут святкавання кітайскага Новага года», — падкрэсліла Аліса Стуканава.

Па яе словах, практыка паказвае, што цікавасць да такіх праектах, у прыватнасці днях індыйскай, кітайскай культур, у жыхароў Віцебска імкліва расце. А рэалізацыя падобных ідэй дазваляе ўмацаваць існуючыя паміж народамі дружалюбныя сувязі.
Звязда, 27 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/80/67691
Текущая дата: 17.11.2024