Белорусский портал в Казахстане

Белтэлерадыёкампанія арганізуе трансляцыі калядных імшаў



Да свята Божага Нараджэння па календары каталіцкай канфесіі ў эфіры тэлеканалаў медыяхолдынга 24 і 25 снежня пройдуць трансляцыі ўрачыстых набажэнстваў з Магілёва і Ватыкана, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.

На калядную куццю канал «Беларусь 1» запрашае вернікаў да экранаў: 24 снежня ў 21:45 пачнецца прамая трансляцыя службы з касцёла Успення Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве. Узначаліць святочную імшу дапаможны біскуп Магілёўскага раёна Аляксандр Яшэўскі. Адразу пасля а 23:30 тэлеканал пакажа калядную імшу з Ватыкана з удзелам Папы Рымскага Францішка.

Святочнай раніцай у 7:25 на «Беларусь 1» са Словам на Раство да вернікаў звернецца кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.

У 15:30 у трансляцыі з Ватыкана пасланне і благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету» пакажа тэлеканал «Беларусь 3».

Звязда, 22 снежня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/81/67572
Текущая дата: 17.11.2024