Белорусский портал в Казахстане

Каля 4 тыс чалавек прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да помніка Леніна ў Мінску



Беларусь адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Раніцай 7 лістапада ў Мінску ля помніка Леніну на плошчы Незалежнасці было шматлюдна, перадае тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

На плошчы сабралася каля 4000 чалавек: кіраўніцтва Мінгарвыканкама, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў. 

У гонар 105-гадовай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі тут адбыліся цырымонія ўскладання кветак і ўрачысты мітынг.

Звязда, 7 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/87/67011
Текущая дата: 17.11.2024