Белорусский портал в Казахстане

Гісторык расказаў аб фармаванні старажытнарускай дзяржаўнасці і ролі княжацкай улады



Доктар гістарычных навук Сцяпан Цемушаў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў аб галоўнай функцыі князя і якім чынам яго дзейнасць уплывала на жыццё насельніцтва.

"Мы цяпер адмовіліся ад марксісцкага тэзіса аб тым, што дзяржава - гэта тая машына, якая прызначана падтрымліваць панаванне аднаго класа над іншым. Дзяржава цяпер успрымаецца як той неабходны, абавязковы элемент для самазахавання грамадства. Прычым грамадска важны элемент, які выступае ў інтарэсах усіх слаёў насельніцтва, а не толькі ў інтарэсах пануючага класа. І першая функцыя князя, і з гэтай мэтай такая пасада з`яўляецца, - гэта военачальнік".

Кандыдат гістарычных навук растлумачыў: "Военачальнік ажыццяўляе абарону. І яго ахоўная функцыя праяўляецца ў гісторыка-археалагічных матэрыялах. З моманту ўтварэння трывалай дзяржаўнай арганізацыі, дакладней моцнай княжацкай улады, адзначаецца рэзкі рост прадукцыйнасці працы. Гэта вельмі добра відаць археолагам, калі шматразова павялічваецца аб`ём спецыяльных ям, якія прызначаны для захоўвання збожжа. На працягу 10 стагоддзя рэзка павялічваюцца плошчы пасеянага, гэта значыць ёсць стабільнасць, вялікая бяспека ад знешніх ворагаў".

Сцяпан Цемушаў дадаў, што гэта звязана і з прыродна-кліматычнымі змяненнямі. "Якраз 9-10 стагоддзі - гэта час фармавання нашай дзяржаўнасці, у тым ліку старажытнарускай, у цэлым усходніх славян і на тэрыторыі Беларусі. Гэта і час кліматычнага оптымуму. І гэтыя працэсы карэлююцца", - сказаў ён на заканчэнне.


28 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/88/66939
Текущая дата: 17.11.2024