Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца з 85-годдзем



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Ваша жыццё — яркі прыклад служэння свайму народу і Радзіме. Ваеннае ліхалецце, праца ў праваахоўных органах, выкананне інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане, непасрэдны ўдзел у стварэнні Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўленне інтарэсаў нашай рэспублікі ў ААН — вехі вялікага шляху, якія знайшлі адлюстраванне ў вашай творчасці», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што Мікалай Чаргінец з’яўляецца адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў. Больш за паўсотні яго кніг перакладзены на 18 замежных моў. Гледачы высока ацанілі мастацкія кінафільмы, створаныя паводле раманаў пісьменніка «Бег ад смерці», «Вам — заданне», «Маёр Ветраў».

«Грамадзянская пазіцыя і аўтарытэт дазволілі захаваць і развіць грамадскае аб’яднанне „Саюз пісьменнікаў Беларусі“, якое вы ўзначальвалі больш за 15 гадоў, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Упэўнены, што і ў далейшым як ганаровы старшыня СПБ і сустаршыня Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы вы працягнеце працу па кансалідацыі грамадства на аснове патрыятызму, адзінства і згоды».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мікалаю Чаргінцу моцнага здароўя, невычэрпнага творчага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Звязда, 17 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/89/66807
Текущая дата: 17.11.2024