Культурнае жыццё віруе у Беларусі. Такім меркаваннем на ўзнагароджанні работнікаў культуры, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у рэалізацыю ў 2022 годзе маштабных культурных праектаў, у Нацыянальным мастацкім музеі падзяліўся міністр культуры Анатоль Маркевіч.
"2022 год адзначаны яркімі і цікавымі культурнымі падзеямі і мерапрыемствамі, якія пакінулі глыбокі след у душах, сэрцах нашых людзей, жыхароў Рэспублікі Беларусь, шматлікіх турыстаў, якія да нас прыязджаюць. Гэта і "Александрыя збірае сяброў", і "Славянскі базар у Віцебску", і "Сожскі карагод", і "Кліч Палесся", і Дзень беларускага пісьменства. Культурнае жыццё проста бурліць у нашай краіне", - падкрэсліў Анатоль Маркевіч.
Паводле яго слоў, жадаючых трапіць на гэтыя яркія фестывалі - вялікая колькасць, таму што палітра краін таксама вялікая. "Сёння мы бачым нават пэўны кастынг, каб трапіць на сцэну "Славянскага базару". Якасць правядзення мерапрыемства вельмі высокая. У гэтым годзе 31-ы фестываль паказаў, што ўвага і вялікае жаданне прыехаць да нас і паказаць сваё майстэрства і мастацтва не страчаны, а наадварот, толькі нарастаюць", - адзначыў міністр культуры.
Ён дапоўніў, што кожнае мерапрыемства мае свайго гледача. "Вядома ж, незабыўныя ўражанні засталіся і ад мерапрыемстваў у рамках святкавання Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, гала-канцэртаў, якія прайшлі ў рамках Паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу, Нацыянальнаму сходу, падпісання рашэння аб выніках рэспубліканскага рэферэндуму", - сказаў Анатоль Маркевіч.
"Мы неяк думалі, што палітра фестывальнага руху вельмі вялікая і, можа, дзесьці трэба скарэкціраваць, больш рацыянальна ўкладваць сродкі. Але пасля дэталёвага аналізу ўбачылі, што людзі з вялікім хваляваннем і жаданнем прыходзяць на гэтыя мерапрыемствы. Таму карэкціраваць не трэба, трэба толькі ўдасканальваць і дабаўляць да праведзенай ужо работы новыя адметнасці, новыя падыходы для таго, каб культурныя падзеі былі яшчэ больш цікавыя нашым гледачам і турыстам", - падкрэсліў міністр культуры.
Анатоль Маркевіч таксама расказаў аб бліжэйшых культурных падзеях у краіне. "У першую чаргу гэта, вядома ж, форум, які пройдзе ў рамках Дня народнага адзінства. Гэта маладое свята, але яно ўжо стала вельмі важным і палюбілася нашым гледачам. На пляцоўцы "Мінск-Арэна" пройдзе сапраўднае дзейства, якое будзе прадстаўлена ў 12 блоках. Яны расказваюць аб гістарычным развіцці нашай краіны, - прадоўжыў міністр культуры. - Вядома, мы ўжо рыхтуемся да навагодніх мерапрыемстваў, каб здзівіць нашых маленькіх гледачоў. Гэта заўсёды вельмі маляўніча, чароўна".
"Калі завяршаецца мерапрыемства, мы, падводзячы вынік, ужо рыхтуемся да яго правядзення ў наступным сезоне. Так адбываецца са "Славянскім базарам", такая ж гісторыя з фестывалем "Александрыя збірае сяброў". Каб правесці мерапрыемства на высокім якасным узроўні, патрэбны час, творчыя сілы і, самае галоўнае, жаданне. І ў нас гэта ўсё ёсць, за якасць мы адказваем", - дапоўніў Анатоль Маркевіч.
Ён адзначыў, што сфера культуры павінна несці ў грамадства высокую духоўнасць, а таксама напаўняць навакольны свет пачуццямі дабра, любові, павагі і радасці. "Нашымі мерапрыемствамі мы ўпісваем новыя старонкі сучаснай Беларусі, мы паказваем ўсёй сусветнай супольнасці, наколькі багатая наша Беларусь на таленты і мерапрыемствы, якія зачароўваюць усю сусветную супольнасць", - рэзюмаваў міністр культуры.
13 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
13 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/92/66485
Текущая дата: 18.11.2024