Белорусский портал в Казахстане

Іран прыме ўдзел у кінафестывалі "Лістапад"



Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў 19 верасня сустрэўся з міністрам культуры і ісламскай арыентацыі Ірана Махамадам Мехдзі Эсмаілі. Аб гэтым расказалі ў беларускай загранустанове ў Тэгеране.

У ходзе размовы бакі адзначылі канструктыўны характар узаемадзеяння ў галіне культуры. Беларускі дыпламат і міністр аберкавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Акрамя таго, размова ішла аб рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў, прымеркаваных да трыццацігадовай гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран.

Дзмітрый Кальцоў і Махамад Мехдзі Эсмаілі ўдзялілі асаблівую ўвагу ўдзелу прадстаўнікоў Ірана ў XXVIII Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад".

Беларусь і Іран устанавілі дыпламатычныя адносіны 18 сакавіка 1993 года. Беларускае пасольства ў Тэгеране было адкрыта 8 сакавіка 1998 года, а пасольства Ірана працуе ў Мінску з лютага 2001 года.

19 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/92/66572
Текущая дата: 18.11.2024