Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 8 верасня 2022 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 114 дзён.

У гэты дзень 28 гадоў таму ў Полацку быў адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 верасня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 верасня

У 1380 годзе адбылася Кулікоўская бітва паміж войскам цемніка Мамая і маскоўскай арміяй, на баку Масквы ў бітве прынялі ўдзел шмат выхадцаў з ВКЛ, у тым ліку Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы.
У 1655 годзе Шведскія войскі занялі Варшаву.
У 1794 годзе войскі Рэчы Паспалітай пацярпелі паражэнне ў бітве пры Брэсце ад расійскіх войск на чале з Аляксандрам Суворавым.
У 1844 годзе свет убачыла кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".
У 1990 годзе быў адкрыты Музей беларускага кнігадрукавання ў Полацку.
У 1992 годзе Прадстаўніцтва ААН з`явілася ў Рэспубліцы Беларусь.

Хто нарадзіўся 8 верасня

1922 год: Альгерд Малішэўскі, беларускі мастак.
1938 год: Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт і перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Антанін Дворжак і савецкі паэт Расул Гамзатаў.

8 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць пакутнікаў Адрыяна і Наталлю, якую ў народзе празвалі Аўсянніцай, таму што ў гэты дзень касілі авёс.

Апошні сабраны сноп прыносяць з поля і ставаць у двары дома. У гэты дзень пасля працы частуюцца аўсяным кісялём і блінамі, кажуць: "Адрыян талакно мясіў, Наталля бліны пякла".

Таксама 8 верасня збіраюць каліну і рабіну.

Назіралі і за надвор`ем: калі рабіны шмат, хутка будзе холадна, а калі лісце на бярозах трымаецца, то і зіма будзе марознай.

Sputnik, 8 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/93/66397
Текущая дата: 18.11.2024