Аб гэтым на ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод «Лепшы па прафесіі» па выніках конкурсу прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар» сказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня горада Мінска, прайшло ў канцэртнай зале «Верхні горад». Узнагароды 27 пераможцам конкурсу «Мінскі майстар» уручылі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
У час прывітання ўдзельнікам цырымоніі Наталля Качанава павіншавала беларусаў з днём нараджэння беларускай сталіцы: «955-годдзе Мінска — гэта свята не толькі тых, хто нарадзіўся і жыве ў гэтым горадзе. Гэта свята ўсіх тых, хто жыве ў нашай краіне, таму што гэта наша любімая сталіца, якой мы па праве ганарымся. Сёння Мінск — гэта сучасны, прыгожы, дагледжаны і добраўпарадкаваны горад. За гэта я кажу словы падзякі і ўдзячнасці ўсім тым, хто калісьці аднаўляў горад з руін пасля Вялікай Айчыннай вайны, тым старэйшым пакаленням, якія стваралі сваёй працай слаўныя традыцыі гэтага горада, тым, хто сёння працуе на карысць горада Мінска і роднай Беларусі. Дарагія сябры, віншуючы, я хачу сказаць дзякуй усім вам — ветэранам, моладзі, тым, хто сёння робіць усё для таго, каб умацаваць эканамічную моц нашай краіны».
За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі краіны Наталля Качанава ўзнагародзіла ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 4» Анатоля Вядзёрчыка, архіварыуса службы падрыхтоўкі пасяджэнняў Мінгарвыканкама рэжысёра дзяржаўнай відовішчнай установы «Беларускі дзяржаўны цырк» Алу Нікалаеву-Аліеву, галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «3-я цэнтральная раённая клінічная паліклініка Кастрычніцкага раёна г. Мінска» Ірыну Пашута і дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 41 г. Мінска імя Сярэбранага В. Х.» Мар’яну Скакун. Яшчэ сем чалавек атрымалі падзяку старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны.
«Сёння мы ўшаноўваем тых людзей, якія сваёй працай, сваім розумам, сваімі рукамі робяць усё для працвітання любімага горада. Таму што горад — гэта жывы арганізм, а яго жыццё — гэта яго людзі. Са святам, дарагія сябры. Вы павінны ведаць: мы вас любім, мы вамі ганарымся, мы нізка кланяемся вам за ўсё, што вы робіце для нашай краіны. Дзякуй, дарагія мінчане, дзякуй, дарагія жыхары нашай сталіцы», — адзначыла Наталля Качанава.
Старшыня Савета Рэспублікі таксама ўручыла прывітальны адрас старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміру Кухараву: «Мне вельмі хочацца пажадаць, каб горад Мінск квітнеў далей, каб у ім жылі сапраўдныя патрыёты нашага горада і нашай краіны, якія робяць усё для міру, парадку і дабрабыту нашай краіны».
Звязда, 10 верасня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/93/66461
Текущая дата: 18.11.2024