Белорусский портал в Казахстане

Супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства



Віншаванне Прэзідэнта Беларусі следчым з прафесійным святам.

Паважаныя таварышы!

Віншую вас з прафесійным святам - Днём супрацоўніка органаў папярэдняга следства.

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь - важнейшы інстытут нацыянальнай праваахоўнай сістэмы, які ў значнай ступені ўплывае на ўмацаванне правапарадку ў краіне, абарону законных правоў грамадзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.

Дзякуючы штодзённай карпатлівай рабоце зладжанага высокапрафесійнага калектыву ведамства паспяхова выконвае задачы па расследаванні злачынстваў, забеспячэнні прынцыпу няўхільнасці пакарання і аднаўленні справядлівасці, што дае магчымасць захоўваць мір, згоду і стабільнасць у нашым грамадстве.

Выказваю ўдзячнасць ветэранам органаў следства, чый жыццёвы шлях, вопыт і патрыятызм з`яўляюцца прыкладам для маладых супрацоўнікаў.

Жадаю моцнага здароўя, міру, дабрабыту вам і вашым сем`ям, а таксама далейшых поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка.

12 верасня 2022 года.
БЕЛТА, 12 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/93/66490
Текущая дата: 18.11.2024