Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на прадстаўленні на пасадзе кіраўніка спраў Прэзідэнта Юрыя Назарава даручыў мадэрнізаваць арганізацыі аб`яднання "Белмастацпромыслы".
"Вашай пільнай увагі патрабуюць пытанні тэхнічнага перааснашчэння і мадэрнізацыі арганізацый аб`яднання "Белмастацпромыслы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт нагадаў, што пасля развалу СССР гэтыя арганізацыі былі кінуты на волю лёсу. Ім было прынята рашэнне захаваць калектывы, каб народныя промыслы не зніклі.
"Гэта ўнікальныя людзі. Яны павінны навучыць не толькі сваіх дзяцей, але і тых, хто гэтаму захоча вучыцца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму я спрабаваў захаваць прадпрыемствы "Белмастацпромыслаў". Калі трэба іх недзе падцягнуць (яны шмат не просяць) на больш высокі ўзровень, трэба іх падтрымаць. Нельга страціць гэту школу".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ім не проста так ставіцца задача па адраджэнні і захаванні мастацкіх традыцый. "Гэтыя вытворчасці з пункту гледжання гісторыі, самабытнасці, чалавечага майстэрства з`яўляюцца ўнікальнымі, - растлумачыў ён. - Аднак у сучасных умовах захаваць вытворчасць вырабаў народных мастацкіх промыслаў у першапачатковым выглядзе недастаткова. Неабходна яе мадэрнізаваць, праводзіць пастаянную работу па асваенні новай запатрабаванай прадукцыі. Досвед і традыцыі павінны быць перададзены нашым дзецям".
22 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
22 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/95/66156
Текущая дата: 18.11.2024