Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццатым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 145 дзён.
Сто тры гады таму падчас польска-савецкай вайны польскія войскі занялі Мінск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 8 жніўня
У 1655 годзе маскоўскія войскі ў ходзе вайны з Рэччу Паспалітай занялі Вільню.
У 1919 годзе польскія войскі занялі Мінск.
У 1925 годзе пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча выдадзена газэта-аднадзёнка "Селянін".
У 2006 годзе ўсталяваныя дыпламатычныя зносіны паміж Беларуссю і Чарнагорыяй.
Хто нарадзіўся 8 жніўня
1882 год: Уладзіслаў Старэвіч, рэжысёр-аніматар беларускага паходжання.
1912 год: Аркадзь Чарнышэвіч, беларускі пісьменнік.
1953 год: Уладзімір Пракапцоў, беларускі мастак, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі кінаакцёр Дасцін Хофман і адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі, брытанскі фізык-тэарэтык Поль Дырак.
8 жніўня ў народным календары
У гэты дзень успамінаюць святых Ермалая, Ярміппа, Майсея і Параскеву. На Ермалая людзі гаворылі: "Асенняе марыва па травах ідзе, гаючую моц ім дае". Раніцай выпадала халодная раса, якая быццам і надавала ім гаючыя ўласцівасці.
Час ужо збіраць ураджай карняплодаў – на агародах паспявае першая салодкая бульба. Таксама у гэты дзень пачынаюць рыхтаваць млыны да памолаў.
Каля цэркваў 8 жніўня збіраліся жабракі і юродзівыя, бо святая Параскева з`яўляецца іх заступніцай. На Параскеву-Пятніцу жанчыны не браліся за сваё рукадзелле, бо лічылася, што гэта можа ўгнявіць святую, якая "адказвае" таксама за жаночую працу.
Sputnik, 8 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/96/66009
Текущая дата: 18.11.2024