Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дваццаць шостым па Грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 139 дзён.
У гэты дзень была падпісаная Крэўская унія. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 жніўня
У 1385 годзе ў Крэўскім замку была падпісаная ўнія паміж ВКЛ і Польшчай.
У 1928 годзе ў Мінску адбылася прэм’ера фільма "Кастусь Каліноўскі".
Хто нарадзіўся 14 жніўня
1794 год: Міхал Балінскі, беларускі гісторык і публіцыст.
1882 год: Аляксандр Мікульчык, беларускі паэт.
1925 год: Сяргей Міхальчук, беларускі празаік, перакладчык.
1965 год: Алена Купчына, беларускі дыпламат.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст Эрнест Сетан-Томпсан, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры Джон Галсуорсі і амерыканская кінаактрыса Міла Куніс.
14 жніўня ў народным календары
Сёння адзначаецца Мядовы Спас — пачынаецца Успенскі пост. Таксама ў гэты дзень шануюць сем святых пакутнікаў Макавеяў, адкуль другая назва гэтага свята – Макавей.
Пчаляры пачынаюць збіраць мёд – "заломваюць соты". Іх потым свецяць у царкве, дзе пакідаюць частку мёду і частуюць жабракоў, адсюль прымаўка: "Сёння і жабрак мядку паесць". На Першы Спас таксама свецяць ваду: калодзежы, ручаі, рэкі, таму іншая яго назва – Спас на вадзе. Свячонай вадой акрапляюць хворых і хатніх жывёл.
Гэты дзень лічыўся добрым для капання калодзежаў, іншыя цяжкія справы забараняліся.
Гэты дзень лічыўся добрым для капання калодзежаў, іншыя цяжкія справы забараняліся.
Раніцай дзяўчыны ўмывалі твары расой, каб захаваць прыгажосць. "Ад першага Спаса халодныя росы – блізка ўжо восень".
Гаспадыні ў гэты дзень рабілі пірагі з макам, а ўвечары ў хаце збіралася моладзь – танцаваць і спяваць песні. Дзяўчыны варажылі: "Макавею, Макавею, я на цябе канапелькі сею. Скажы, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч канапельку брала".
Sputnik, 14 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/96/66057
Текущая дата: 18.11.2024