Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы ВАК



У Беларусі заснаваны афіцыйныя геральдычныя сімвалы Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам зацверджаны эмблема і сцяг ВАК, нагрудны знак адрознення «За заслугі», а таксама палажэнні аб іх апісанні.

Заснаванне і выкарыстанне афіцыйных геральдычных сімвалаў дасць магчымасць забяспечыць захаванне і развіццё вышэйшай кваліфікацыі і адзначаць лепшыя вынікі ў гэтай галіне дзейнасці.

Звязда, 15 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/96/66067
Текущая дата: 18.11.2024