Нацыянальнае багацце Беларусі - чалавечы капітал, заявіў Валерый Балан.
Валерый Балан з Украіны. У 2014 годзе разам з сям`ёй перабраўся ў Беларусь, купіў жыллё ў Мінскім раёне. Сын паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
"Як толькі пераехалі, літаральна на працягу года вызначыліся, што нас усё тут задавольвае, купілі ўласную нерухомую маёмасць, уладкаваліся і за час пражывання тут ні разу не палічылі, што наш пераезд быў памылковым. Мы задаволены ўсім і адчуваем сябе тут як дома. Цяпер я працую галоўным энергетыкам на заводзе "Крыён". Жонка займаецца рамяством", - расказаў украінец.
Паводле яго слоў, у Беларусь яны прыехалі ў пошуках стабільнасці і не памыліліся. "Улічваючы складаную палітычную абстаноўку ў свеце, лічым, што наш выбар правільны. У Беларусі падабаецца абсалютна ўсё, - адзначыў Валерый Балан. - Аляксандр Рыгоравіч нам падабаўся яшчэ да прыезду ў Беларусь, яго палітыка, адносіны да работы, а цяпер - тым больш. Самае галоўнае, што ў краіне ёсць эканамічная і палітычная стабільнасць. У Беларусі аднолькава да ўсіх адносяцца, мы не адчулі, што чужыя, з іншай краіны. Скажу больш, калі даведваліся, што мы з Украіны, то адносіліся з яшчэ большай сімпатыяй. Самае каштоўнае, я лічу, у Беларусі - чалавечы капітал. Гэта тое, што складае нацыянальнае багацце краіны. Гэтым яна славіцца, яна цудоўная".
15 жніўня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 275 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 401 чалавека, у тым ліку 86 непаўналетніх. Беларускі пашпарт атрымае 341 украінец. У асноўным гэта асобы, якія прыбылі ў Беларусь з Данецкай і Луганскай абласцей. Сярод іх 39 сем`яў. Таксама грамадзянамі Беларусі сталі 60 іншаземцаў, якія прыбылі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Расіі, Малдовы, Літвы, Турцыі, Сірыі, Егіпта, Афганістана, Ірана і Пакістана.
Усяго пасля даручэння кіраўніка дзяржавы, дадзенага ім у ходзе "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" у жніўні 2021 года, беларускімі грамадзянамі сталі 5657 чалавек. З іх Прэзідэнт прыняў у грамадзянства 3030 іншаземцаў. У астатніх выпадках рашэнне прымалі органы ўнутраных спраў.
16 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
16 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/96/66073
Текущая дата: 18.11.2024