Культурнае мерапрыемства "Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы" пройдзе 26 ліпеня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры "Беларуская хатка", паведамілі ў філіяле музея.
Мерапрыемства арганізавана пад знакам Года гістарычнай памяці ў ходзе рэалізацыі сумеснага праекта музея і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур "Пад адзіным небам Беларусі". Наведвальнікі з 17.00 да 20.00 змогуць акунуцца ў цікавы і захапляючы свет традыцыйных народных промыслаў. Для дарослых і дзяцей майстар-класы па лозапляценні, ткацтве, кераміцы і ганчарнай справе арганізуе Беларускі саюз майстроў народнай творчасці.
Усе жадаючыя таксама змогуць навучыцца беларускім народным танцам і пагуляць у традыцыйныя беларускія гульні, за што, дарэчы, кожны ўдзельнік атрымае сувенір.
Музычны госць мерапрыемства - сямейны фальклорны ансамбль "Крона" Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.
Для жадаючых набыць вырабы народных промыслаў будзе адкрыта спецыяльная выстава-продаж.
26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
26 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/97/65931
Текущая дата: 18.11.2024