Гэты дзень з`яўляецца дзвесце дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 153 дні.
Якія падзеі адбыліся 31 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 31 ліпеня
У 1649 годзе адбылася бітва пад Лоевам, казацкія войскі разбітыя арміяй ВКЛ.
У 1920 годзе Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаванне, адбылося Другое абвяшчэнне ССРБ.
Хто нарадзіўся 31 ліпеня
1640 год: Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1817 год: Ігнат Храпавіцкі, беларускі паэт і фалькларыст.
1898 год: Сендэр Палеес, беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст.
Таксама сёння нарадзіліся французскі кінаакцёр Луі дэ Фюнес і англійская пісьменніца Джаан Роўлінг.
31 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Емільяна Дарастольскага.
У гэты дзень гаспадыні звычайна займаліся нарыхтоўкамі, пакуль мужчыны сканчалі працы на полі. Яны гатавалі разнастайныя варэнні: не толькі з садавіны, але і з гародніны.
Увечары тапілі баню. Каб засцерагчыся ад нячысцікаў, якія, па павер`і жылі там, карысталіся травамі – напрыклад, крапівай, якая на погляд нашых продкаў выдатна абараняла ад зла. Таксама перад тым, як зайсці ў баню, кідалі туды маленькі каменчык і прымаўлялі: "Чорту ў лоб!"
Калі 31 ліпеня цёпла, можна чакаць прыгожую залатую восень. Калі ж пахмурна і дажджыста, такое ж надвор`е будзе і ў верасні.
Sputnik, 31 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/97/65965
Текущая дата: 18.11.2024