Гэты дзень з`яўляецца дзвесце другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 163 дні.
Якія падзеі адбыліся 21 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 21 ліпеня
У 1917 годзе ў Мінску пачаўся З`езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый.
У 1918 годзе ў Маскве скончыўся Усерасійскі з`езд бежанцаў з Беларусі.
Хто нарадзіўся 21 ліпеня
1860 год: Антон Каменскі, беларускі, польскі і французскі ілюстратар і графік.
1891 год: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі астраном Жан Пікар і амерыканскі пісьменнік Эрнест Хемінгуэй.
21 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Пракопія Кесарыйскага, а таксама святкуюць з`яўленне абраза Божай Маці ў Казані.
Па паданні, дзяўчыне Матроне ў сне з`явілася Багародзіца і паказала, дзе шукаць абраз. Матрона і яе маці пачалі капаць зямлю ў паказаным месцы і знайшлі святы абраз. На тым месцы Іван Жахлівы загадаў пабудаваць манастыр, у якім маці і дачка прынялі пострыг.
Працягваліся Зажынкі. Сенам, якое камілі ў гэты дзень, кармілі дамашніх жывёл, каб яны былі здаровымі. Таксама хадзілі ў лес збіраць чарніцы.
Калі пчолы 21 ліпеня злыя, гэта значыць, надвор`е будзе гарачае.
Sputnik, 21 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/98/65871
Текущая дата: 18.11.2024