Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 162 дні.
Якія падзеі адбыліся 22 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 ліпеня
У 1918 годзе быў сфармаваны Урад БНР на чале з І.Серадой.
Хто нарадзіўся 22 ліпеня
1919 год: Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнавец.
1932 год: Леанід Яўменаў, беларускі філосаф, пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі мастак Эдвард Хопер і французкая спявачка Мірэй Мацьё.
22 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць епіскапа Панкрація і святапакутніка Кірыла.
Настаў час збіраць агуркі. У некаторых мясцовасцях існавала павер`е: першы агурок трэба закапаць у зямлю так глыбока, каб ні чалавек, і звер не маглі раптам выкапаць яго – тады ураджай будзе добры. Першыя агуркі заўсёды давалі дзецям – лічылася, што пасля гэтага ўсе астатнія будуць смачныя і салодкія.
Пачыналі і варыць варэнне з чарніц. Збіраць ягаду трэба было, калі няма дажджу, і варыць у той жа дзень.
Калі ў лесе заўважалі шмат мурашнікаў – зіма будзе доўгая і халодная.
Sputnik, 22 ліпеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/98/65872
Текущая дата: 18.11.2024