Такім меркаваннем у рамках праекта "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся старшыня праўлення дзяржаўна-грамадскага аб`яднання "Веды" Вадзім Гігін.
"У студзені бягучага года Прэзідэнт называў перыяд Рэчы Паспалітай этнацыдам беларускага народа. Мы павінны зрабіць для сябе вывады з гэтага перыяду. У Рэчы Паспалітай большасць насельніцтва складалі славяне, была багатая старабеларуская культура. Пры гэтым шляхта і правячыя эліты адмовіліся і ад сваёй мовы, і ад рэлігіі, і ад культуры. Пасля 250 гадоў падзелаў Рэчы Паспалітай там не засталося нічога старабеларускага. Беларуская мова была выцеснена з літаратуры, з культуры, успрымалася як мужыцкая. Мы павінны адказаць сабе на пытанне: якім чынам гэта адбылося? Прэзідэнт толькі фармулюе пэўны напрамак даследавання, а даваць адказы на гэты дзяржаўны заказ павінны гісторыкі. Але добра, што гэты дзяржаўны заказ у прынцыпе ёсць", - упэўнены Вадзім Гігін.
На яго думку, доўгі час літоўскія, польскія і расійскія навукоўцы мелі перавагу перад калегамі. "Таму гэта своеасаблівы папрок Прэзідэнта нашым гісторыкам. Давайце параўнаем, колькі ў нас было праведзена даследаванняў па Вялікім Княстве Літоўскім і колькі іх было ў Літве, Латвіі або Польшчы. І чыімі вачамі свет цяпер глядзіць на гэту гісторыю. Мала проста выпускаць публіцыстычныя артыкулы або займацца трансляцыяй сваёй веры. Патрэбны сур`ёзныя навуковыя даследаванні, а ў нас з гэтым бяда. Тое, што ў нас аб`яўлены Год гістарычнай памяці і створаны Савет па гістарычнай палітыцы, - гэта вельмі правільна. Гэта правільныя крокі па напрамку да фармавання нацыянальнай гістарычнай памяці. Вядома, у гэтым кантэксце перыяд Вялікага Княства Літоўскага павінен адыгрываць вялікую ролю", - рэзюмаваў палітолаг.
11 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
11 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/99/65742
Текущая дата: 18.11.2024