Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка ўручыў Гран-пры дзіцячага конкурсу "Славянскага базару" беларусу Елісею Касічу



Юны беларускі выканаўца Елісей Касіч заваяваў Гран-пры юбілейнага XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск".

Узнагароду Елісей Касіч атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Беларускі выканаўца 13 ліпеня сваім выступленнем адкрыў дзіцячы музычны конкурс васільковага фестывалю. Елісей Касіч прадставіў на суд гледача і журы кампазіцыю "Неба пажар" Валерыя Шмата. Юны артыст атрымаў максімальную колькасць балаў - 70.

У другі дзень вакальнага спаборніцтва ён таксама набраў максімальны бал, выканаўшы песню Селін Дыён "I surrender", і такім чынам упэўнена выйшаў у лідары. На адзін бал ад беларуса адстала прадстаўніца Расіі Юлія Гаўрылава.

14 ліпеня 2022, Віцебск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/99/65795
Текущая дата: 18.11.2024