Белорусский портал в Казахстане

Як бы Захад ні спрабаваў аддзяліць Беларусь жалезнай заслонай, у краіну прадаўжаюць прыязджаць госці з Еўропы і з іншых кантынентаў



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 14-га ліпеня на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

"І няхай ніхто не сумняваецца: наша славянская душа ўсё вытрымае, чарговы раз перапакутуе, а ідэі дабра, міру і справядлівасці зноў перамогуць. Як Захад ні спрабаваў бы аддзяліць нас жалезнай заслонай, да нас прадаўжаюць прыязджаць госці з Еўропы і з іншых кантынентаў", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што білеты на канцэрты віцебскага фестывалю прадаюцца, гасцініцы перапоўнены. "Сёння тут, як, зрэшты, і заўсёды, побач з беларусамі сапраўдныя сябры, якія падзяляюць нашу пазіцыю і погляды на жыццё. Шчыра, па-сапраўднаму! Паверце, мы ў Беларусі вельмі гэтым даражым!" - заявіў беларускі лідар.

14 ліпеня 2022, Віцебск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/99/65843
Текущая дата: 18.11.2024