Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў ІТ-сферы будзе ўзрыў



Упэўненасць у гэтым выказаў 21 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў прадпрыемстваў кампаніі "Кранаспан" у Магілёве.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь таксама прывабная для інвестараў з-за наяўнасці працоўных рэсурсаў, высокага ўзроўню адукацыі. Таму ў краіне створаны ўмовы для развіцця розных галін - ад дрэваапрацоўкі да ІТ-тэхналогій.

"З айцішнікамі нядаўна сустракаўся. Пагледзіце: у Беларусі па ІТ-тэхналогіях будзе ўзрыў. Мы прайшлі першы этап, калі да нас прыязджалі, заказвалі ўсялякую драбязу і мы на некага працавалі, - сказаў Прэзідэнт. - Цяпер пастаўлена задача: тут распрацоўваем праграмнае забеспячэнне, тут ствараем вытворчасць і прадаём гатовы прадукт".

21 сакавіка 2017, Магілёў
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/38908
Текущая дата: 02.05.2024