Белорусский портал в Казахстане

Курсы долара ЗША и еўра на таргах БВФБ выраслі



На Беларускай валютна-фондавай біржы 24 ліпеня беларускі рубель аслабеў да еўра і долара ЗША.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0097 рубля (0,43%) і склаў 2,2631 рубля.

Курс долара вырас на 0,0089 рубля (0,46%) да 1,944 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0268 рубля (0,82%) і склаў 3,2581 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сёння раніцай ф`ючарсы на нафту гатунку Brent падраслі на 0,10% да 48,11 долара за бараль. Ф`ючарсы на амерыканскую нафту WTI гандляваліся ля адзнакі 45,78 долара за бараль (на 0,02% вышэй за папярэдняе закрыццё).

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, павысіўся на 0,7247 рубля і склаў 59,6572 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/40130
Текущая дата: 07.05.2024