Белорусский портал в Казахстане

На таргах БВФБ курсы долара і расійскага рубля выраслі, курс еўра знізіўся



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 жніўня беларускі рубель аслабеў да долара ЗША і расійскага рубля, але ўмацаваўся ў адносінах да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс долара павялічыўся на 0,0011 рубля (0,06%) да 1,9537 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,012 рубля (0,52%) і склаў 2,2943 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,002 на рубля (0,06%) і склаў 3,2575 беларускага рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк Беларусі выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Згодна са звесткамі СМІ, сёння раніцай сусветныя цэны на нафту працягвалі зніжацца. Кошт кастрычніцкіх ф`ючарсаў на паўночнаморскую нафтавую сумесь маркі Brent знізіўся на 0,42% да 51,92 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 па маскоўскім часе знізіўся на 2,75 капейкі, склаўшы 59,9611 рубля.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/40355
Текущая дата: 20.04.2024