Белорусский портал в Казахстане

Долар зноў патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі на БВФБ



12 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, умацаваўся ў дачыненні да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0017 рубля (0,07%) і склаў 2,3325 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0034 рубля (0,17%) і склаў 1,9677 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0079 рубля (0,23%) і склаў 3,4121 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель умацаваўся нягледзячы на некаторае зніжэнне кошту нафты. Марка Brent таргуецца ў раёне 56,6 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 23,41 капейкі, склаўшы 57,6869 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/40917
Текущая дата: 19.04.2024