Белорусский портал в Казахстане

Саветы па развіцці прадпрымальніцтва з`явяцца ў кожнай вобласці Беларусі



Аб гэтым паведаміў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"У пратаколе, падпісаным Прэзідэнтам, ёсць даручэнне стварыць у кожнай вобласці і ў кожным раёне Саветы па развіцці прадпрымальніцтва. Калі не ў анлайн-рэжыме, то ў рэжыме "дзень - праз дзень" мы павінны прасочваць, якія праблемы ўзнікаюць у бізнесменаў у ходзе рэалізацыі норм дэкрэта нумар 7. Важны пастаянны дыялог улады і бізнесу", - сказаў Аляксандр Турчын.

Стварэнне Саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, паводле яго слоў, дасць сур`ёзны штуршок развіццю бізнесу і зніме вялікую колькасць праблем.

"Спадзяюся, што гэтыя саветы будуць сфарміраваны не па фармальным прынцыпе. У іх увойдуць прадстаўнікі і буйнога бізнесу, і індывідуальныя прадпрымальнікі. Узначаляць іх паважаныя ў гэтым асяроддзі людзі. На працягу бліжэйшых двух месяцаў мы павінны гэту работу завяршыць", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

12 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/42547
Текущая дата: 20.04.2024