Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША апусціўся ніжэй за два рублі перад доўгімі выхаднымі



29 чэрвеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0012 рубля (0,05%) і склаў 2,3142 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0113 рубля (0,56%) і склаў 1,9898 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0084 рубля (0,27%) і склаў 3,1705 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу раніцай цэны на нафту растуць, ф`ючарсы на марку Brent пад поўдзень таргуюцца ў раёне 79 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 53,45 капейкі і склаў 62,7565 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 29 чэрвеня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/44000
Текущая дата: 03.05.2024