Белорусский портал в Казахстане

Долар патаннеў, еўра і расійскі рубель падаражэлі



6 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0036 рубля (0,15%) і склаў 2,4219 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0026 рубля (0,12%) да 2,1211 рубля.
Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0026 рубля (0,08%) і склаў 3,2157 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты маркі Brent таргуецца ў раёне 73 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,4113 рубля і склаў 65,9912 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/45501
Текущая дата: 19.04.2024