Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі, еўра патаннеў на таргах БВФБ



12 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, ўмацаваўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0090 рубля (0,37%) і склаў 2,4085 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0016 рубля (0,08%) і склаў 2,1270 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0045 рубля (0,14%) і склаў 3,2009 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту растуць раніцай у сераду. Пад поўдзень бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 61 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0797 рубля і склаў 66,4225 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/45962
Текущая дата: 06.05.2024