Белорусский портал в Казахстане

Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі на таргах БВФБ



15 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, павялічыўся — да еўра.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0003 рубля (0,01%) і склаў 2,4705 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0029 рубля (0,13%) да 2,1571 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0085 рубля (0,27%) і склаў 3,2149 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла ў аўторак, цана гатунку Brent вырасла амаль да 60 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,11 рубля і склаў 67,0820 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 студзеня 2019 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/46555
Текущая дата: 04.05.2024