Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі 36,9 працэнта ўведзенага ў студзені-ліпені жылля пабудавана для маючых патрэбу



У Беларусі каля 36,9 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага ў студзені-ліпені жылля прызначана для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 20,7 тыс. кватэр. Здадзена ў эксплуатацыю 1850,7 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Для чаргавікоў прызначана 682,5 тыс. кв. м агульнай плошчы, або 36,9 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 470,5 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 610,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 33 працэнты ад агульнага ўводу па краіне.

19 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/49314
Текущая дата: 02.05.2024