Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі нагадаў аб неабходнасці работы над павелічэннем узроўню заработных плат, але ва ўвязцы з прадукцыйнасцю працы



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 4-га снежня на нарадзе з актывам Мінскай вобласці.

"Нягледзячы на тое, што заработная плата ўстойліва перасягае Br1 тыс., яна павінна прадаўжаць расці, асабліва ў Вілейскім, Бярэзінскім, Капыльскім, Мядзельскім, Валожынскім раёнах", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, у Мінскай вобласці адзначаецца той жа недахоп, што і ў іншых рэгіёнах краіны, - дыспрапорцыі ў росце заработнай платы. Пры тэмпах росту прадукцыйнасці працы прыкладна 105 працэнтаў, тэмпы росту заработнай платы складаюць прыкладна 109 працэнтаў. 

"Толькі ў гэтым годзе разрыў складае амаль 4 працэнтныя пункты. А з улікам мінулых гадоў - больш за 13. Думайце, як будзем устараняць гэтыя дыспрапорцыі ў самы бліжэйшы час", - падкрэсліў беларускі лідар.

Па-ранейшаму актуальная праблема своечасовасці выплаты заработнай платы. Паводле інфармацыі Генеральнай пракуратуры, на 1 лістапада 2019 года запазычанасць была ў трох арганізацыях і складала амаль Br2,5 млн. 

"Мы некалі людзям, і я ад вашага імя, гаварыў, што мы будзем падцягваць сярэднюю зарплату па краіне да Br1 тыс. І мы гэта зрабілі. Але трэба цяпер паглядзець на нізкааплатныя слаі насельніцтва, якія нясуць вельмі сур`ёзную нагрузку - санітаркі, няні, медсёстры, работнікі ў дзіцячых садах... На працягу бягучага года мы пакрыху падцягвалі іх зарплату, але гэтага недастаткова".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калі недзе трэба дагрузіць работнікаў, то гэта неабходна зрабіць, каб зарплата і яе рост адпавядалі ўкладзенай працы. "Трэба нагрузіць чалавека, але і заплаціць", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў пагаршэнне разліковай дысцыпліны. Амаль чвэрць даўгоў арганізацый вобласці (22 працэнты) пратэрмінавана, а ў бягучым годзе іх аб`ём вырас яшчэ на 3 працэнты. 

"Гэта скоўвае эканамічную актыўнасць рэгіёна, тым больш што ў фінансавай сферы, відавочна, ёсць і сістэмныя праблемы. Іх неабходна ўстараняць перш за ўсё, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Паглядзім, што будзе па выніках года. Але майце на ўвазе, што ні адной аб`ектыўнай прычыны для такога негатыўнага стану спраў у фінансавай сферы няма".

Ёсць негатыўныя тэндэнцыі ў сферы знешняга гандлю, перш за ўсё паслугамі. Рост іх імпарту ў 6 разоў апярэджвае рост экспарту. У выніку сальда рэзка пагоршылася. 

"Яно ўжо склала мінус $56 млн і за 12 месяцаў знізілася на $100 млн. Сітуацыя недапушчальная. Для нашага рынку гэта велізарныя грошы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

4 снежня 2019, Мінск 
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/50820
Текущая дата: 28.03.2024