Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў мінулым годзе наймальнікаў пакаралі на $400 тыc. за затрымкі заробку



Агульная сума штрафаў склала 837,2 тысячы рублёў.

За 2019 год Дэпартамент дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы выявіў 2886 фактаў парушэнняў наймальнікамі тэрмінаў і сум выплат работнікам. Як паведамляе сайт ведамства, 2327 наймальнікаў і 2261 службовая асоба былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваныя. 

Дэпартамент таксама выявіў 219 фактаў парушэнняў наймальнікамі заканадаўства аб працы, у частцы невыканання мінімальных гарантый па аплаце працы. За дапушчаныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 156 службовых асоб наймальнікаў. Іх аштрафавалі на агульную суму ў 9,7 тысяч рублёў.

Звязда, 18 студзеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/51335
Текущая дата: 27.04.2024