Белорусский портал в Казахстане

Нарвежская нафта пачне паступаць у ААТ "Нафтан" для перапрацоўкі ў пачатку наступнага тыдня



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

"Цяпер у Клайпедскім порце ідзе разгрузка танкера. У пачатку наступнага тыдня чакаецца паступленне гэтай нафты на "Нафтан", - паведамілі ў прэс-службе.

Партыю нарвежскай нафты (80 тыс. т) у порт Клайпеды даставіла судна Breiviken. Нафта транспартуецца ў Беларусь па чыгунцы.

Расія 1 студзеня спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Беларускія НПЗ (Мазырскі НПЗ і "Нафтан") знізілі загрузку да тэхналагічнага мінімуму. 4 студзеня "Белнафтахім" паведаміў аб дамоўленасці з расійскай кампаніяй на пастаўку першай партыі нафты, закупляемай па цане без прэміі. Ва ўрадзе заяўлялі, што вывучаюцца ўсе магчымыя варыянты альтэрнатыўных паставак.

24 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/51486
Текущая дата: 20.04.2024