Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ёсць запасы грэчкі на пяць месяцаў



Пра гэта паведаміў 26 сакавіка намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

"У нас сёння дастатковая колькасць збожжавых для таго, каб забяспечыць краіну мукамольна-крупяной прадукцыяй. Па ячных, аўсяных крупах у нас ёсць лішкі. Што датычыцца грэчкі, сёння на камбінатах хлебапрадуктаў ёсць запасы саміх круп і сыравіны для яе вытворчасці на пяць месяцаў. Нам да новага ўраджаю гэтага дастаткова. Сёння ў магазінах грэчка ёсць", - сказаў Уладзімір Гракун.

Акрамя аб`ёмаў, якія ёсць на камбінатах хлебапрадуктаў, яшчэ 1300 т збожжа ёсць у дзяржаўным рэзерве. Пры неабходнасці яны будуць выкарыстаны. "Гэта значыць крупамі, мукой мы забяспечаны. А што датычыцца мяса-малочнай прадукцыі, мы цалкам забяспечваем сваё насельніцтва і маем экспартны патэнцыял. Лішкі мы будзем прадаваць на экспарт", - адзначыў намеснік міністра.

26 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/52238
Текущая дата: 25.04.2024