Белорусский портал в Казахстане

Сэканд-хэндам у Беларусі дазволяць гандляваць толькі падношаным адзеннем



У Беларусі рыхтуюць змены для крамаў сэканд-хэнду, ім дазволяць гандляваць толькі падношаным адзеннем. Пра гэта ў час чарговага пасяджэння праекта "Экспертная серада" - "Лёгкая прамысловасць Беларусі: выклікі і рызыкі" паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Міхаіл Жыгала.

"Мы зараз актыўна прапрацоўваем пытанні па карэкціроўцы гэтых правілаў, па выразным размежаванні і вызначэнні фармату працы дадзеных крам, - растлумачыў прадстаўнік МАРГ. - Калі крама пазіцыянуе сябе як сэканд-хэнд, то, калі ласка, тады прадавайце тавары, якія былі ва ўжытку, а не стокавую вопратку. Калі гэта стандартная крама, то адпаведна там можа рэалізоўвацца і сток".

На яго думку, такая норма не будзе абмежавальнай.

"У ёй не угледжваюцца якія-небудзь абмежаванні альбо прыкметы, якія могуць у далейшым спрыяць парушэнню антыманапольнага заканадаўства з пункту гледжання абмежавання канкурэнцыі. Яна проста ўсталюе пэўны парадак, пэўныя патрабаванні да крамаў сэканд-хэнду", - сказаў Міхаіл Жыгала.

Звязда, 1 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/52374
Текущая дата: 29.03.2024