Белорусский портал в Казахстане

Два намеснікі пракурора з Мінска абвінавачваюцца ў абароце наркотыкаў



Да падазраваных ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь распачаў і расследуе крымінальную справу ў дачыненні да двух былых намеснікаў пракурораў Савецкага і Ленінскага раёнаў г. Мінска, якім інкрымінаваўся незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Названыя работнікі звольнены з органаў пракуратуры.

Звязда, 6 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/52516
Текущая дата: 25.04.2024