Белорусский портал в Казахстане

Пагранічнікі затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы двух украінцаў і 500 папугаяў



3 чэрвеня на ўчастку пагранічнага паста «Баравое» мазырскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Украіны без дакументаў, якія парушылі дзяржаўную мяжу.

Пры сабой у іх былі каля 500 асобін папугаяў розных відаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 і ч.1. 23.55 КаАП Рэспублікі Беларусь. Затрыманыя змешчаны ў ІЧУ Лельчыцкага РАУС. Птушкі дастаўлены ў ветэрынарную службу, пасля чаго перададзены супрацоўнікам мытні.

Звязда, 5 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/53955
Текущая дата: 20.05.2024