Белорусский портал в Казахстане

Буйную партыю драўніны з падробленымі дакументамі затрымалі пад Брэстам



Супрацоўнікі Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету спынілі незаконнае перамяшчэнне буйной партыі драўніны, паведаміў намеснік начальніка інспекцыі Сяргей Мычко.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 1 снежня ў прыгарадзе Берасця. Каля 8.00 інспектары спынілі лесавоз прыватнага прадпрыемства. Грузавік перавозіў 54 куб. м дзелавой драўніны іглічных парод хвоі і елкі. Дзяржінспектарам кіроўца прад’явіў падробленыя суправаджальныя дакументы на груз, які перавозіцца.

Устаноўлена, што драўніну выкралі са склада Баранавіцкага лясгаса для наступнага продажу. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт выкрадзенай драўніны — Br15,8 тыс.

Міліцыя праводзіць праверку, пасля чаго будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося. Праваахоўнікі бачаць прыкметы складу злачынстваў, прадугледжаных арт. 205, 210, 211 КК.

Звязда, 3 снежня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/62008
Текущая дата: 06.05.2024