Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пасеялі проса амаль на 90 працэнтах плошчаў



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 2244,8 тыс. га - 94,9 працэнта ад запланаваных аб`ёмаў. Грэчку пасеялі на 31,3 тыс. га (90,1 працэнта), проса - на 8,87 тыс. га (89,6 працэнта), яравы рапс - на 49,5 тыс. га (80,3 працэнта).

Кукурузу пасеялі на 1142,8 тыс. га (93,3 працэнта ад плана), у тым ліку на сілас - на 90,4 працэнта. Бульбу пасадзілі на 16,4 тыс. га (97,8 працэнта), агароднінныя культуры - на 4,43 тыс. га (88,1 працэнта). Завершана сяўба лёну, цукровых буракоў і ранніх збожжавых.

Аднагадовымі травамі засеяна 211,7 тыс. га (86,7 працэнта). Першы ўкос траў праведзены на 444,6 тыс. га (31,6 працэнта да плана).

27 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/74255
Текущая дата: 26.06.2024