Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказала начальніца Галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч.
Па словах Наталлі Соніч, у жывёлагадоўлі сёлета ўпершыню надой на карову складзе 6150 кг. «Мы пераступаем мяжу ў 6 т. Упершыню мы вырабім каля 8,8 млн т малака, каля 450 т свініны і каля 650 т ялавічыны ва ўсіх катэгорыях гаспадарак. Мы цалкам забяспечваем унутраны рынак і таксама дзякуючы перапрацоўцы пастаўляем на экспарт якасную прадукцыю. І гэта ўсё заслуга нашых людзей, якія працуюць на зямлі, устаюць раней за ўсіх і пазней за ўсіх кладуцца», — адзначыла яна.
Такія дасягненні сталі магчымыя ў тым ліку дзякуючы інавацыйнаму развіццю, стварэнню новых малочна-таварных комплексаў, свінакомплексаў, птушкафабрык, якія палягчаюць працу чалавека, дадала яна.
«Мы плануем і далей развівацца, і да 2030 года ўвесь дойны статак перавесці на высокатэхналагічныя малочна-таварныя комплексы, а таксама пабудаваць новыя свінакомплексы, — анансавала начальнік Галоўнага ўпраўлення. — Таксама мы развіваем новыя віды прадукцыі. Створана ферма па вырошчванні індычкі, інавацыйная перапёлчына ферма».

Звязда, 12 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-402/1/75834
Текущая дата: 15.11.2024